Лазавік напісаў верш для Ярмошынай, а Гайдукевіч выпускае зборнік шансона




“Приснился сон ЕэСу — кошмар, армагеддон,
Из Беларуси лесом на них идет ОМОН.
А впереди ОМОНа, на пять шагов вперед,
Лишь с выборным законом Ермошина идет.
ЕС не спит, трепещет, надежно запер дверь,
Ермошину как прежде не пустит он теперь.
Ни в Прагу, ни в Варшаву, тем более в Мадрид,
В один Бобруйск, по праву, вам путь теперь открыт...”.



Гэты твор сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік прысвяціў Лідзіі Ярмошынай на дзень яе нараджэння — пасля таго, як ёй забаранілі ўезд у Еўрасаюз.
А свой першы верш Лазавік напісаў на парламенцкі навагодні "агеньчык". З таго часу калегі ведаюць яго “як паэта, які не заўсёды, але раз у год можа напісаць”. І звяртаюцца да яго з розных нагодаў.
Мікалай Лазавік: "Я, так бы мовіць, паэт прафесійны. Аматары пішуць па натхненні. Да такіх аматараў я адношу Пушкіна, Лермантва…А я — прафесійны. Калі ёсць замова, тады я і пішу".
Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч тварыць па сёння і мае за спінай больш за тысячу вершаў. Усё пачыналася з твораў "пад Ясеніна", надрукаваных у газеце "Знамя юности".
"Любо и прекрасно в деревенской хате
Пахнет свежим хлебом, кислым молоком.
И лучами красными вечером в закате
Освещает солнце близкий сердцу дом".
Пазней, пад уплывам The Beatles, Led Zeppelin і Pink Floyd, Сяргей Гайдукевіч пачаў пісаць і песні. А ў наступным годзе плануе выпусціць 40-50 сваіх кампазіцый у стылі, які сам называе "лірычным шансонам".
Сяргей Гайдукевіч: "Я скончыў музычную школу, вельмі добра граю на гітары і спяваю. Я цудоўна ведаю сальфеджыо, арпеджыё, усю нотную грамату... Я быў кіраўніком ансамбля ў маладосці, граў у тралейбусным дэпо. Дзяўчаты карагодам хадзілі за мной... У кожным выпадку, я лічу, што спяваю лепш за тых, што цяпер на беларускім тэлебачанні".
Свой талент Сяргей Гайдукевіч часам дэманструе на публіцы.
Сяргей Гайдукевіч: "Вось ансамбль, напрыклад, грае недзе, я падыходжу, кажу: "Ну-ка, хлопцы, дайце гітару!" Бяру, пяю. Шмат хто ў шоку. Я пяю толькі свае песні... Песні вельмі прыгожыя, вельмі прыгожыя. У кожным разе, усім, каму спяваў, вельмі падабаецца, і ўсе чакаюць".

Прыклады хайку Германа ван Ромпея:

Муха лятае.
Акунаецца ў пакой.
Нікому не шкодзіць.
*
Лужыны чакаюць
Цяплыні, каб выпарыцца.
Вада становіцца воблакам
*
Усё спусцела.
Лясы ўжо празрыстыя.
Пакуль не настала вясна.

Фота: ucpb.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі