Лідзія Ярмошына: Байкоту парламенцкіх выбараў не будзе

У гутарцы з карэспандэнтам агенцтва БелаПАН Лідзія Ярмошына адзначыла, што пагрозы байкоту выбараў гучаць напярэдадні кожнай выбарчай кампаніі. Аднак, лічыць старшыня Цэнтрвыбаркама, за мінулыя 11 гадоў ніхто дзеянняў па байкоту не рабіў.


Кіраўнік ЦВК мяркуе, што насельніцтва перш за ўсё зацікаўлена не ў палітычнай разнастайнасці, а ва ўстойлівым існаванні дзяржавы.

Нагадаем, што парламенцкія выбары ў Беларусі запланаваныя на верасень 2012 году. Шэраг палітычных сіл краіны ўжо заявіў, што разглядае магчымасць байкоту выбараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі