Лідзія Ярмошына распавяла пра свой заробак і пенсію
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паўдзельнічала ў анлайн-канферэнцыі ў "Народнай газеце".
Адно з пытанняў датычыла яе заработнай платы. "Гэта не таямніца, — кажа Ярмошына. — Заробак у мяне прыкладна такі самы, як у дэпутата Палаты прадстаўнікоў: чыстымі ў месяц выходзіць 10,5 мільёны рублёў. Ёсць яшчэ пенсія — каля двух мільёнаў рублёў".
Фота — bymedia.net