Лідзія Ярмошына рыхтуе змены ў Выбарчы кодэкс
Цэнтрвыбаркам пачаў распрацоўку законапраекта аб унясенні зменаў і дадаткаў у Выбарчы кодэкс. Такое даручэнне даў кіраўнік дзяржавы.
Як паведамляе БЕЛТА, цяпер працуюць юрысты ЦВК. Між іншым, прапануецца прадаставіць права вылучаць кандыдатаў у дэпутаты рэспубліканскім грамадскім арганізацыям, якія маюць больш за 1 тысячу сяброў. Таксама могуць быць створаныя тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі абласцей і сталіцы, якія стануць прамежкавым звяном паміж Цэнтрвыбаркамам і агруговымі камісіямі падчас разгляду скаргаў. І калі цяпер скаргі ў справе выбараў разглядае толькі Вярхоўны суд, дык ЦВК прапануе размеркаваць гэтыя паўнамоцтвы паміж абласнымі і мінскім гарадскім судом.
Плануецца зняць абмежаванне па суме, якую кандыдаты могуць самі ўносіць у свой выбарчы фонд.
Фота — bymedia.net