Люцыя Лушчык і Яўген Булка пачытаюць вершы Янкі Купалы
Нагадаем, што сёлета споўнілася 130 гадоў cа дня нараджэння класіка.
Незвычайная вечарына адбудзецца ўвечары 6 лістапада ў мінскім Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. У музей прыйдуць тэлевядучыя, прадзюсары, зоркі эстрады. Шоўмен Дзядзя Ваня, салістка гурта "Топлесс" Ціяна Банькоўская, тэлевядучыя АНТ Люцыя Лушчык і Яўген Булка будуць чытаць вершы класіка.
Паэтычныя чытанні прымеркаваныя да адкрыцця выставы пейзажаў з краявідамі Беларусі. Іх перадалі на часавае экспанаванне музею прыватныя калекцыянеры.
Пачатак вечарыны прызначаны на 17 гадзін.
Фота — nemiga.info