Магутны тайфун наблізіўся да ўзбярэжжа Японіі, 16 пацярпелых

Як паведамляе Reuters, стыхія на паўднёвым узбярэжжы краіны выкліканая магутным тайфунам Маон.

У шэрагу населеных пунктаў паўднёвых прэфектур праводзіцца эвакуацыя насельніцтва. Шосты па ліку і самы магутны ў гэтым сезоне тайфун, хуткасць ветру ў эпіцэнтры якога дасягае 40 м/с, ужо знаходзіцца ў 30 км ад мыса Асідзуры (выспа Сікоку) і павольна перасоўваецца ў паўночна-заходнім кірунку.

Высокія хвалі заліваюсь частку аўтастрады "Тамэй", што спалучае Токіё і Асаку, з-за чаго паміж гарадамі Фудзі і Сімідзу ў прэфектуры Сідзуока зараз спынены рух машын.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі