На Сонцы адбылося... цунамі
З-за магутнай успышкі на Сонцы, па ягонай паверхні пайшла моцная хваля газу, якая стане прычынай магнітнай буры на Зямлі ў нядзелю.
Паводле дадзеных цэнтра прагнозу касмічнага надвор'я Нацыянальнага упраўлення акіянічных і атмасферных даследванняў ЗША (NOAA), успышка адбылася ў чацьвер 22 верасня каля 15:00 па Мінску. Успышка адносілася да класу Х2, і на Зямлі ўжо ў цяперашні час фіксуецца рост патока пратонаў.
У нядзелю 25 верасня ў другой палове дня чакаецца прыход асноўнай ударнай хвалі цунамі на Зямлю.
Нагадаем, што напачатку верасня назіранні касмічнай абсерваторыі NASA SDO (Solar Dynamics Observatory) паказалі, што магутныя выбуховыя працэсы на Сонцы - сонечныя ўспышкі - прыносяць да мяжы зямной атмасферы больш чым у тры разы больш энэргіі, чым лічылася раней.