Новы суд над Змітром Дашкевічам пройдзе 28 жніўня

Як паведамляе прэс-служба "Маладога фронту", паседжанне суда будзе закрытым.

Нагадаем, маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава затрымалі 18 снежня 2010 года, напярэдадні выбараў прэзідэнта. Іх звінавацілі ў збіцці двух мінчукоў. Дашкевічу прысудзілі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У глыбоцкай калоніі на яго пачалі новую крымінальную справу — за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі. За гэта Дашкевічу пагражае да года пазбаўлення волі. Цяпер маладафронтаўцу застаецца адбыць меней за пяць месяцаў пакарання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі