П’есу Халезіна “Час жанчын” паказалі ў Варшаве
Гэта была прэм’ера новага твору беларускага драматурга і заснавальніка “Свабоднага тэатра”.
У вобразы беларусак Ірыны Багданавай, Юліі Бандарэнка, Наталлі Каляды, Ірыны Красоўскай, Наталлі Радзінай і Ірыны Халіп пераўвасобіліся шэсць акторак Польскага тэатра ў Варшаве.
Сам спектакль напісаны на аснове п’есаў “Пакаленне Джынс” аўтарства Мікалая Халезіна і “Ім сніліся сны” Наталлі Каляды. Ажыццявіў пастаноўку сам Мікалай Халезін.
Як сцвярджае аўтар, цэнтральнае месца ў творы займае не палітыка, а надзвычайная сіла і мужнасць беларускіх жанчын.