Pussy Riot прапануюць сусветнае турнэ і 600 млн. еўра
Прамоўтары ўсяго свету чакаюць выхаду з турмы ўдзельніц панк-гурта.
Рэзананснаму расійскаму панк-гурту Pussy Riot прапанавалі сусветнае турнэ і 600 млн. еўра. Прапанова паступіла ад самай буйной у свеце амерыканскай прамоўтарскай кампаніі Live Nation.
І гэта не адзіная прапанова. Па словах прадстаўніка кампаніі "РУ-КАНЦЭРТ", якія перадае партал Life News, ім паступае неверагодная колькасць тэлефанаванняў і лістоў ад замежных прамоўтарскіх і прадзюсарскіх кампаній з прапановамі аб арганізацыі гастрольных тураў Pussy Riot пасля таго, як удзельніцы групы выйдуць з турмы.
За кожнае выступленне ў залежнасці ад краіны дзяўчатам прапануюць ад 500 да 700 тысяч еўра! Дарэчы, гэтая сума значна вышэйшая, чым ганарар Рыяны або Pink ў Еўропе, адзначаюць Life News.
Прамоўтары ўпэўненыя, што выступы Pussy Riot будуць сапраўднай бомбай. З гуртом ўжо далі згоду выступіць Элтан Джон, Стынг, Сара Брайтан, Metallica, Лэдзі Гага і Мадонна.
Pussy Riot існуюць ўсяго каля года. За гэты кароткі тэрмін калектыў паспеў атрымаць скандальную папулярнасць па ўсім свеце. Каталізатарам такога ажыятажу паслужыла так званае "панк-набажэнства" гурта ў маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля пад лозунгам “Багародзіца, Пуціна прагані”. Пасля чаго ўдзельніцы Pussy Riot былі асуджаныя на 2 гады пазбаўлення волі кожная.
Фота: Rolling Stone