Сёння Уладзіміру Высоцкаму споўнілася б 75 гадоў
У пятніцу адзначаецца дзень народзінаў знакамітага акцёра і паэта.
Уладзімір Высоцкі (1938 — 1980) нарадзіўся ў Маскве. Аднак, як паведамляла раней Еўрарадыё, яго продкі паходзяць з цяперашняй Брэсцкай вобласці Беларусі. Дзед Высоцкага, Вольф Шлёмавіч нарадзіўся ў Брэсце, а бацька, Шлём Высоцкі — у мястэчку Сялец (Бярозаўскі раён).
Цікава, што ў музеі — Доме Высоцкага на Таганцы — беларускія карані акцёра называюць усяго толькі адной з версій.