У Брэсце акцыя памяці ахвяраў мінскага тэракту прайшла мірна
Яе зладзілі мясцовыя актывісты грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!"
Як паведамляе БелаПАН, брэстаўчане прыйшлі на плошчу Леніна і ўсклалі да знака "Нулявы кіламетр" кветкі і запалілі знічы. Хвілінай маўчання яны ўшанавалі памяць ахвяраў тэракту ў мінскім метро.