У Кіеве прайшла акцыя ў падтрымку Дашкевіча (фота)
Увечары 20 ліпеня акцыя з патрабаваннем вызвалення лідара “Маладога Фронту” Зміцера Дашкевіча прайшла каля беларускай амбасады ва ўкраінскай сталіцы.
Менавіта ў гэты дзень, 20 ліпеня, Змітру споўніўся 31 год. Народзіны ён сустрэў за кратамі.
Мерапрыемства было арганізавана Беларускім цэнтрам ва Украіне. Падчас пікетавання, акрамя прамоў выступоўцаў, прагучалі беларускія песні ў выкананні барда Андрэя Касмовіча.
Напрыканцы акцыі ўсе ўдзельнікі пікетавання разам выканалі ў гонар Змітра Дашкевіча гімн “Магутны Божа”.