У Мінску пачалася "Шэнгенка" (фота)
З 12 да 29 сакавіка ў сталіцы праходзіць першы фестываль сярэднееўрапейскай літаратуры “Шэнгенка”.
Арганізатары запланавалі пяць імпрэзаў, на якіх будуць прадстаўленыя творы чэшскіх, славацкіх, польскіх, венгерскіх пісьменнікаў, мысляроў і палітолагаў.
Мэта фэсту — даць магчымасць пазнаёміцца з літаратурнымі і філасофскімі творамі сучасных еўрапейскіх зорак першай велічыні.
Мерапрыемства праходзіць у сталічнай галерэі "Ў". У вечарыне 12 сакавіка ўзяў удзел славацкі паэт і выдавец Пэтэр Мілчак.