Western Union знайшла чалавека з найвялікшай колькасцю сяброў у Facebook

Кампанія "Western Union" адшукала чалавека з самай вялікай колькасцю кантактаў па ўсім свеце: ім стаў Хьюга Перэйра, жыхар Партугаліі. На дадзены момант ён мае каля 5.000 сяброў са 124 краін свету.

 

Вызначыць чалавека з самай вялікай сеткай кантактаў дазволіла спецыяльнае прылажэнне Your World, якое аналізавала сувязі карыстальніка з членами Facebook з розных краінаў свету і налічвала балы за памер сеткі кантактаў. Перэйра набраў каля 500.000 балаў, што дазволіла яму стаць пераможцам.

 

Сацыяльная сетка Facebook з'яўляецца найбуйнейшай у свеце - яе аўдыторыя перавышае 800 мільёнаў карыстальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі