Ярмошына распавяла, чаму не зарэгістравалі групу Уса

Паводле слоў старшыні Цэнтрвыбаркама, адна з удзельніц спісу Уса напісала заяву, што не давала згоду на ўключэнне ў групу. Акрамя таго было выяўлена 49 разыходжанняў паміж прадстаўленымі і рэальнымі пашпартнымі дадзенымі пра ўдзельнікаў.

Лідзія Ярмошына: "Як мы бачым з прадстаўленых дакументаў, маецца іх фіктыўнасць. Каля 50 разыходжанняў у дакументах. Паверце, ніводны б подпіс, калі б ішоў збор подпісаў, пададзены пры такім разыходжанні пашпартных дадзеных, не мог бы прызнавацца сапраўдным. Калі чалавек прэтэндуе на права ўносіць змены ў нацыянальнае заканадаўства краіны, то ён павінен быць прынамсі пісьменным, ведаць законы і адпаведным чынам рыхтаваць дакументы".

Нагадаем, што экс-кандыдат у прэзідэнты і экс-палітвязень Дзмітрый Ус спрабаваў зарэгістраваць ініцыятыўную групу, каб арганізаваць змены ў выбарчае заканадаўства. Ус кажа, што ніводзін подпіс не быў сфальсіфікаваны. Ён выказаў меркаванне, што некаторыя людзі прыйшлі па чыімсьці заданні, каб зладзіць правакацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі