Ярмошына: Трэба ўсю агіткампанію пераводзіць у разрад дыскусійнай

Не больш за 30% кандыдатаў у дэпутаты скарысталіся сваім правам і паўдзельнічалі ў тэледэбатах з апанентамі падчас сёлетніх парламенцкіх выбараў. Але гэтая форма больш цікавая, чым улёткі і праграмы кандыдатаў, надрукаваныя ў прэсе, лічыць старшыня Цэнтравыбаркама Лідзія Ярмошына. Каб такіх “ухіленняў” не было, ЦВК разгледзіць магчымасць адпаведных зменаў у заканадаўстве.

Ярмошына: “Дэбаты і дыскусіі — зусім іншы від выбарчай кампаніі. І інтарэс у выбарцаў большы і лепш перад выбарцам вымалёўваецца партрэт кандыдата — хто ж перад імі? Таму я думаю, што нам трэба ісці да зменаў закона, і ад статычных формаў агітацыі, ад гаваркіх галоваў, а улётак, якія нічога не кажуць, ад выбарных праграм кандыдатаў, якія чытаюць адны журналісты, нам трэба пераходзіць менавіта да такіх праграм”.

Гэта тым больш актуальна, упэўненая Ярмошына, што нават сельская мясцовасць у нас сёння тэхнічна развітая і людзі там вельмі актыўна карыстаюцца інтэрнэтам. І трапляюць пад яго не заўсёды пазітыўны ўплыў. Лепш няхай глядзяць дэбаты на БТ, калі газеты з праграмамі і ўлёткі ўсё адно не чытаюць.

Фота — knews.kg

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі