З Андрэем Гайдуковым сустрэўся адвакат

“Нармальна сябе адчувае. Нармальна выглядае… Туды яго перавезлі ў нейкай спецыяльнай машыне, а не цягніком, ці як іх там возяць”, — расказвае маці Гайдукова Вольга.

Адвакат пабачыла свайго падабароннага ўпершыню за тыдзень. Затрымка была выкліканая пераводам Андрэя Гайдукова з мінскай “амерыканкі”. Па словах адваката, умовы ўтрымання ў Віцебску значна лепшыя – хлопец нават збіраецца вярнуць бацькам перададзеныя яму раней ў СІЗА КДБ цёплыя рэчы. Маці Андрэя таксама кажа, што сын прасіў перадаць яму газеты — “Белгазету”, “Народную волю” і “Новы час”.

Нагадаем, навапалачаніна затрымалі 8 лістапада ў Віцебску, пасля чаго перавезлі ў Мінск. КДБ афіцыйна заявіў, што хлопец “быў затрыманы падчас закладкі капсулы з інфармацыяй палітычнага і эканамічнага характару”, прызначанай для замежных спецслужбаў. Паведамлялася таксама, што яго падазраюць у “здрадзе дзяржаве”.

Родныя і паплечнікі Гайдукова гавораць пра яго невінаватасць і тлумачаць затрыманне палітычнымі прычынамі — ён быў актывістам дэмакратычнага руху.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі