Змітра Дашкевіча пакаралі карцарам на 30 дзён
З чым гэта звязана, невядома.
Нагадаем, лідар "Маладога фронту" адбывае 2 гады зняволення ў Глыбоцкай калоніі. Ён быў пакараны за "злоснае хуліганства". Сам Дашкевіч сцвярджаў, што супраць яго была арганізавана правакацыя.
Паводле слоў нявесты Дашкевіча Насты Палажанкі, такога вялікага тэрміну карцэра раней Зміцер яшчэ не атрымліваў, інфармуе Радыё Свабода.
Фота — bymedia.net