Змітра Дашкевіча пераводзяць з Горацкай калоніі, але не вызваляюць?
Афіцыйнага пацверджання адвакатцы не далі, але паведамілі сваякам палітвязня.
Марына Кавалеўская, адвакатка Дашкевіча, кажа, што цяпер хлопец знаходзіцца ў СІЗА Магілёва. Пра гэта адвакатка даведалася са словаў сваякоў Дашкевіча.
Прычым гаворка ідзе не пра вызваленне палітвязня.
Кавалеўская: "Яго перавялі з мэтай змены яму месца адбыцця пакарання. Не з мэтай памілавання, а канкрэтна — з мэтай адбывання пакарання".
Нагадаем, што Дашкевіча асудзілі на два гады калоніі агульнага рэжыму. Разам з маладафронтаўцам Эдуардам Лобавым яго арыштавалі 18 снежня 2010 года, напярэдадні Плошчы, і абвінавацілі ў хуліганстве.
Ужо сёмы дзень Дашкевіч трымае за кратамі галадоўку, і яго стан здароўя мог пагоршаць.