Змітра Дашкевіча спрабавалі сілай пасадзіць да “апушчанага”

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла нявеста палітвязня Наста Палажанка. Па яе словах, сустрэча праходзіла ў нервовай атмасферы: Дашкевіча перапынялі супрацоўнікі калоніі і пагражалі ўвогуле спыніць сустрэчу.

Аднак палітвязень паспеў паведаміць, што супрацоўнікі калоніі спрабавалі сілай завесці яго ў камеру да зняволенага з нізкім сацыяльным статусам, так званага “апушчанага”. Паводле негалосных правілаў, якія існуюць сярод зэкаў, гэта аўтаматычна перавяло б самога Дашкевіча ў такі статус. Зміцер адмаўляўся ад гэтага, за што яго змясцілі ў ШЫЗА.

Як мяркуе Дашкевіч, супраць яго ладзілі гэтую правакацыю, каб потым пачаць на яго крымінальную справу за супраціў супрацоўнікам калоніі і дадаць яшчэ тэрміну зняволення.

Нагадаем, палітвязню засталося адбываць пакаранне роўна 10 месяцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі