Змітра Дашкевіча ў гродзенскай турме наведаў адвакат
Пра гэта распавяла нявеста палітвязня Наста Палажанка.
Па звестках БелаПАН, Дашкевіч распавёў адвакату падрабязнасці свайго этапавання з Мазыра ў Гродна. На этап палітвязня адправілі 4 лістапада. Суткі ён правёў у магілёўскай турме, яшчэ суткі — у баранавіцкай. Зранку 7 лістапада прыбыў у гродзенскую турму №1. У гэтай турме ён змешчаны ў новым корпусе, які вязні называюць "амерыканкай".
Палажанка гаворыць, што Зміцер пачуваецца бадзёра і ні на што пакуль не скардзіцца.
Дарэчы, у гэтай жа турме адбывае пакаранне яшчэ адзін палітвязень — прадпрымальнік з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч.