Змітру Дашкевічу пагражаюць новымі спагнаннямі ў калоніі
Пра гэта палітвязень піша ў лісце з гродзенскай турмы.
Змест ліста ў інтэрв’ю Радыё Свабода пераказаў яшчэ адзін палітычны зняволены, “хімік” Павал Севярынец. На Дашкевіча нібыта паабяцалі скласці рапарт, але пакуль яшчэ не склалі. Падставай для такіх пагрозаў стала тое, што ў камеры вісеў каляндар, а гэта, на думку ахоўнікаў, “непарадак”.
Зрэшты, Павал Севярынец мяркуе, што гэта можа быць проста сродкам псіхалагічнага ціску.