Зянон Пазняк прэзентуе сваю “Добрую фатаграфію”
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 5 кастрычніка ў Варшаве.
У гэтай кнізе вядомы палітык Зянон Пазняк распавядае пра сваё захапленне фатаграфіяй, дэманструе чытачу эпоху, у якой былі вузкаплёначныя фотаапараты “Смена”, поўныя фатографаў Суботнікі, здымкі жанчын у стылі “ню”.
Кнігу можна будзе набыць на сустрэчы, абяцае арганізатар імпрэзы — суполка Беларуская Нацыянальная Памяць.
Сустрэча адбудзецца ў Collegium Civitas, aula D (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1, Warszawa; уваход з боку вуліцы Маршалкоўскай).
Пачатак а 18.00. Уваход вольны.