Рэжым прапануе рытуал без сэнсу і справядлівасці — Ціханоўская

"Паважаныя беларусы, пазбягайце ўдзелу ў рэжымных мерапрыемствах"

"Паважаныя беларусы, пазбягайце ўдзелу ў рэжымных мерапрыемствах" / nesvizh-news.by

Кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала прызначаныя ў Беларусі на 25 лютага 2024 года выбары ў Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы.

"Давайце называць рэчы сваімі імёнамі. Так званы "Адзіны дзень галасавання", які прызначыў рэжым — гэта БЯЗВЫБАРЫ. Рытуал без сэнсу і справядлівасці", — кажа ў відэазвароце Ціханоўская. Яна адзначае, што падрыхтоўка рэжымам "выбараў" нагадвае вайсковую аперацыю, а апазіцыйныя партыі ліквідаваныя, іх лідары — за кратамі.

"Рэжыму няма чаго прапанаваць беларусам, акрамя рэпрэсій, — кажа Святлана Ціханоўская. — Але ён памыляецца, калі думае, што рэпрэсіямі можна спыніць волю людзей да свабоды. Паважаныя беларусы, пазбягайце ўдзелу ў рэжымных мерапрыемствах. Будзьце пільныя і не дайце сябе падмануць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі