Са Славакіі праз Венгрыю ўдалося эвакуяваць групу беларусаў
Са Славакіі праз Венгрыю ўдалося эвакуяваць групу беларусаў. Як паведамляе БЕЛТА, беларускія дыпламаты з пасольства ў Венгрыі дапамаглі шасці суайчыннікам, якія апынуліся ў экстрэмальнай сітуацыі з-за ўведзеных абмежавальных мер з-за каранавіруса. З венгерскімі ўладамі ўдалося дамовіцца пра гуманітарны калідор, па якім беларусы прыбылі ад славацкай мяжы ў аэрапорт у Будапешце. На самалёце "Белавія" яны вярнуліся на радзіму.
Паведамляецца, што з-за мяжы прыляцелі ў Беларусь людзі, якія альбо былі ў гасцях у сваякоў і не чакалі закрыцця межаў, студэнты, грамадзяне, якія страцілі працу ў замежжы. Раней беларуская амбасада ў Венгрыі дапамагла эвакуацыі беларусаў з Сербіі і Славеніі. А за беларускай у Харватыю пасылалі службовы аўтамабіль.
Благодаря совместным усилиям @Belarus_UZ @MID_RF и Росавиации, 18 граждан Беларуси прилетели из Ташкента в Москву. А сейчас на транспорте Посольства Беларуси в России они направляются к белорусско-российской границе pic.twitter.com/uXFEF8LJjZ
— Посольство Беларуси (@Embassybel) April 23, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.