Сабраныя падчас добрачыннага анлайн-марафону грошы ўжо на рахунках арганізатараў
Акцыя салідарнасці беларусаў у Вільні / "Новы Час"
Сабраныя падчас марафона салідарнасці з палітвязнямі грошы ўжо з’явіліся на рахунку яго арханізатараў. Камісія платформы Stripe склала крыху больш за 3%.
Такім чынам, ініцыятывам, якія падтрымліваюць палітвязняў, будзе пераведзеная сума ў 557,8 тысячы еўра (з іх 545,7 тысячы еўра прыйшло ад Stripe, а яшчэ 12,1 тысячы еўра — у крыптавалюце). Сума, якой яны змогуць распараджацца, будзе крыху меншай, бо будзе яшчэ банкаўская камісія за перавод.
Ініцыятывы вызначылі асноўныя напрамкі, на якія пойдуць сабраныя на марафоне сродкі. Гэта перадачы, медычная дапамога, аплата адвакатаў і дапамога сем'ям палітвязняў. У бліжэйшы час арганізатары будуць заключаць дамовы і пералічваць грошы тым ініцыятывам, якія прадставілі назіральнай радзе падрабязнае абгрунтаванне сваіх выдаткаў.
Галоўны рэдактар Еўрарадыё Павел Свярдлоў, які ўваходзіць у назіральную раду, гатовы адказаць на вашыя пытанні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.