Сацыёлаг Аксана Шэлест вызвалена пад падпіску
Сацыёлаг Аксана Шэлест вызвалена пад падпіску. Пра гэта напісаў у Facebook палітолаг і грамадскі дзеяч Андрэй Ягораў. Шэлест не выходзіла на сувязь з сярэдзіны дня 4 жніўня. Яна — калега філосафа, метадолага Уладзіміра Мацкевіча і сацыёлага Таццяны Вадалажскай, затрыманых у сераду. Вядома, што Вадалажская знаходзіцца на Акрэсціна, яна затрыманая на 10 сутак па нейкай крымінальнай справе.
Таксама 4 жніўня затрымлівалі грамадскага дзеяча Улада Вялічку, яшчэ аднаго паплечніка Уладзіміра Мацкевіча. Цяпер ён пад падпіскай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.