Самалёты "Белавія" будуць часова аблятаць Іран і Ірак

Самалёты "Белавія" будуць часова аблятаць Іран і Ірак

Самалёты "Белавія" будуць часова аблятаць тэрыторыю Ірана і Ірака, інфармуе прэс-служба авіякампаніі. Прычына — трагедыя, якая здарылася з Boeing-737 Міжнароднай авіякампаніі Украіны, які пацярпеў катастрофу пад Тэгеранам, загінулі 176 чалавек. Такія рашэнні ў мэтах бяспекі прымаюць і іншыя авіякампаніі.

Адзіны рэйс (чартарны), які "Белавія" выконвае над тым рэгіёнам — "Мінск — Дубай". Самалёт лятае раз на тыдзень. Бліжэйшы рэйс запланаваны на пятніцу, 10 студзеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі