Шамана, які “ішоў выганяць Пуціна”, адправілі ў псіхбальніцу

Шамана, які “ішоў выганяць Пуціна”, адправілі ў псіхбальніцу

Шамана Аляксандра Габышава, які ішоў у Маскву, каб “выгнаць Пуціна” адправілі ў псіхіятрычную бальніцу, распавяло Міністэрства аховы здароўя Якуцкай рэспублікі.

“Габышаў быў накіраваны ў рэспубліканскую псіхіятрычную бальніцу, — гаворыцца ў паведамленні. — У дачыненні да грамадзяніна будуць праведзеныя экспертныя мерапрыемствы. Калі ў пацыента будуць выяўленыя паталогіі, мы гатовыя аказаць кваліфікаваную дапамогу”.

Аляксандр Габышаў пачаў свой шлях у Маскву “выганяць Пуціна” паўгода таму. 19 верасня на мяжы з Іркуцкай вобласцю яго затрымалі супрацоўнікі расійскіх спецслужбаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі