Шведы абароняць бел-чырвона-белыя сцягі на ЧС па хакеі

Шведская паліцыя спрабавала забраць у беларусаў бел-чырвона-белы сцяг. А пазней адзін са шведскіх арганізатараў папярэдзіў іх, што болей на матчы з такой сімболікай іх не пусцяць.



Кіраўніца праваабарончай арганізацыі Info Belarus Ісабэль Сомерфельд, паведаміла Радыё Свабода, што паводле яе інфармацыі рашэнне забараніць выкарыстанне на трыбунах бел-чырвона-белыя сцягі прыняла Міжнародная хакейная федэрацыя.



“Мяне абурае гэты факт! Гэта супраць нашага разумення правоў чалавека — кожны можа абіраць, што яму апранаць і які сцяг выкарыстоўваць, калі гэтага нікога не абражае. А гэта зусім не той выпадак. Мы плануем акцыю перад Глобэн-арэнай у панядзелак з бел-чырвона-белымі сцягамі, каб выказаць салідарнасць з заўзятарамі і свой пратэст супраць рашэння Міжнароднай хакейнай федэрацыі”, — сказала спадарыня Сомерфельд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі