Сілавікі затрымалі супрацоўніка БДУ, выкладчыка мехмата
БДУ
Сілавікі затрымалі супрацоўніка БДУ, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Яны сцвярджаюць, што мужчына быў падпісаны на "экстрэмісцкія рэсурсы", а ў 2020-ым годзе "падтрымліваў апазіцыю". Сілавікі абвінавачваюць мужчіну таксама ў звароце ў чат-бот "ЧКБ".
"Медыязона Беларусь" піша, што затрыманы — выкладчык з механіка-матэматычнага факультэта.
Гэта не першы выпадак "чыстак" у галоўным універсітэце краіны. Раней стала вядома пра дакладную запіску СК, у якой следчыя заяўлялі, што мінімум 155 супрацоўнікаў БДУ "данацілі экстрэмістам". Дакладную запіску СК "Аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў" разаслалі па навучальных установах. Яе змест стаў вядомым праваабаронцам з цэнтра "Вясна". Сцвярджаецца, што ў адносінах да тых, пра чые данаты стала вядома, "праводзяцца адпаведныя следчыя і працэсуальныя дзеянні".
"Чысткі" ў навукі праводзілі і ў СССР. Паглядзіце, як гэта адбывалася ў Акадэміі Навук дзесяцігоддзі таму.
Як "чысцілі" ад нацдэмаў і контррэвалюцыянераў Акадэмію навук БССР у 30-х гадах
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.