У пятніцу ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў, але халаднавата
Дажджы пройдуць толькі на ўсходзе краіны.
У бліжэйшыя суткі, 29 траўня, у Беларусі будзе пераменная хмарнасць і пераважна без ападкаў. Кароткачасовыя дажджы і навальніцы чакаюцца толькі месцамі па ўсходзе краіны. Уначы і раніцай у некаторых раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, па ўсходзе — парывы да 14 метраў за секунду.
Пры гэтым будзе халаднавата: уначы тэмпература паветра складзе 3-9 градусаў вышэй за нуль, па ўсходзе будзе плюс 10-12. Удзень паветра прагрэецца да 17-23 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.
Фота з архіву