У Беларусі ў суботу пройдуць дажджы і навальніцы

У бліжэйшыя суткі, 30 траўня, у Беларусі будзе пераменная хмарнасць. На ўсходзе, а ўдзень і ў заходніх раёнах краіны прагназуюцца дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Па Гомельскай і Магілёўскай абласцях месцамі пройдуць моцныя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў 4-9 метраў за секунду, па паўднёвым усходзе парывы да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, удень паветра прагрэецца да 19-25 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе будзе плюс 16-18 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота: Bymedia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі