Скульптура Лахнэскай пачвары на гомельскім возеры не пратрымалася і дня
У Гомелі на возеры ў раёна Валатава паставілі скульптуру на вадзе — у выглядзе Лахнэскай пачвары. Назвалі яе "Валатавазаўрык".
Як паведамляе "Гомельская праўда", гэта першая ў Беларусі водная форма вышынёй 6,5 метра. Зробленая яна з пластыка на металічным каркасе, а да дна яе прымацавалі ланцугамі.
Праўда, скульптура не пратрымалася і дня. Пра гэта ў мясцовы незалежны паблік напісала сямʼя, якая спецыяльна прыйшла на возера паглядзець на "Валатавазаўрыка".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.