Следчы камітэт пацвердзіў, што ў лякарні памёр затрыманы з мінскага ізалятара

Следчы камітэт пацвердзіў, што ў лякарні памёр затрыманы з мінскага ізалятара

Следчы камітэт пацвердзіў, што 41-гадовы мужчына, які сёння памёр у Бальніцы хуткай медычнай дапамогі, трапіў туды з мінскага ізалятара ў завулку Акрэсціна:

"Падчас праверкі выящлена, што мужчына быў затрыманы за адміністрацыйнае правапарушэнне (дробнае хуліганства) і утрымліваўся ў ІЧУ ГУУС Мінгарвыканкама. Таксама следствам папярэдне ўстаноўлена, што ён упаў з другога яруса ложка і так атрымаў цялесныя пашкоджанні".

Раней Еўрарадыё высветліла, што загінулага мінчука завуць Дзяніс Кузняцоў. Калі следчыя спыняцца на сваёй папярэдняй выснове, атрымаецца, што ўпаўшы з другога яруса нараў, ён зламаў 11 рэбраў, атрымаў сярэднюю ЧМТ, пералом звода і асновы чэрапа, пералом ключыцы, пералом правай падуздышнай косці, некалькі гематомаў на галаве і ў іншых месцах цела. І іншыя траўмы.

Следчы камітэт пацвердзіў, што ў лякарні памёр затрыманы з мінскага ізалятара

Следчыя акцэнтуюць увагу на тым, што здарэнне не звязанае з палітыкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі