Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі зняволенага ў калоніі
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі зняволенага ў папраўчай калоніі №17 горада Шклова. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, 28-гадовага мужчыну 15 студзеня знайшлі павешаным ў камеры штрафнога ізалятара.
Вядома, што ён быў асуджаны за асабліва цяжкае злачынства (за забойства).
Фота: БЕЛТА