Smashing Pumpkins думаюць пра будучыню пасля 2015 года
Лідар гурта Білі Корган бачыць два шляхі — спыніць праект ці ісці далей.
Дзве новыя кружэлкі Smashing Pumpkins, якія выйдуць у наступным годзе, могуць стаць апошнімі для гурта. На гэта намякае лідар гурта Білі Корган.
"Калі праца скончыцца, то ў мяне ёсць два шляхі, — кажа музыка ў адным з інтэрв'ю. — Цалкам спыніць праект, але ёсць і верагоднасць, што ў мяне з'явіцца натхненне. Як мне зразумець, што я ўсё яшчэ запісваю што-небудзь вартае? Да гэтага часу я сучасны артыст? Трэба альбо змагацца за гэтае званне, альбо пакінуць поле бою".
Корган наракае, што прыхільнікі прагнуць лепшых хітоў, а новая творчасць гурта іх не заўсёды цікавіць. "Мы ж стваралі гурт, які мусіць пастаянна рухацца наперад і спрабаваць нешта новае. Але гэтую думку данесці да прыхільнікаў пакуль не атрымоўваецца", — рэзюмуе музыка.
Нагадаем, што ў 2015 годзе чакаецца два рэлізы ад Smashing Pumpkins, “Monuments to an Elegy” і “Day for Night”.
Паводле: apelzin.ru
Фота: modern-vinyl.com