СМІ: На пляцоўцы будоўлі Астравецкай АЭС абрынуўся рэактар

СМІ: На пляцоўцы будоўлі Астравецкай АЭС абрынуўся рэактар

Увечары 25 ліпеня адразу некалькі СМІ паведамілі аб чарговым інцыдэнце на будоўлі Астравецкай АЭС. Згодна гэтай інфармацыі, падчас мантажу з вышыні 2-4 метраў упаў 330-тонны корпус рэактара. У Мінэнерга пакуль не каментуюць гэта.

"Пакуль нічога не раскажу. Мы разбіраемся. Інфармацыя з'явіцца на сайце міністэрства, магчыма, сёння, магчыма, заўтра", — цытуе агенцтва БелаПАН прэс-сакратара установы Жанну Зянкевіч. На момант публікацыі Еўрарадыё тлумачэнні на сайце Міністэрства энергетыкі так і не з'явіліся.

Месца надзвычайнага здарэння, згодна з паведамленнямі СМІ, ачэпленае і знаходзіцца пад узмоцненай аховай. У дырэкцыі будаўніцтва Беларускай АЭС камэнтароў таксама не даюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі