СМІ: Пуцін сказаў Парашэнку, што мог бы заняць Вільню, Варшаву, Рыгу

Раней скандал выклікалі словы, якія Уладзімір Пуцін сказаў кіраўніку Еўракамісіі Жазэ Мануэлю Барозу. Прэзідэнт Расіі, нібыта, сказаў наступнае: "Калі я захачу, то вазьму Кіеў праз два тыдні". Масква тады заявіла, што словы Пуціна няправільна зразумелі.

На гэты раз Пуцін сказаў украінскаму прэзідэнту Пятру Парашэнку, што "калі б я хацеў, расійскія войскі маглі б на працягу двух дзён быць не толькі ў Кіеве, але і ў Рызе, Вільні, Таліне, Варшаве і Бухарэсце", паведамляе ўплывовае нямецкае выданне Süddeutsche Zeitung. Адзначаецца, што Парашэнка пераказаў гэтыя словы расійскага прэзідэнта Барозу.

Таксама нямецкая газета адзначае, што Уладзімір Пуцін параіў Пятру Парашэнку "не вельмі спадзявацца на Еўрасаюз". Нібыта, ён мае на яго ўплыў і можа нават "заблакаваць прыняццё рашэння".

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі