СМІ: у турме ў Жодзіне павесіўся 20-гадовы асуджаны

СМІ: у турме ў Жодзіне павесіўся 20-гадовы асуджаны

У Жодзінскай турме павесіўся 20-гадовы Ягор Пратасеня. Ён быў асуджаны на 14 гадоў зняволення за распаўсюд наркотыкаў. Пра гэта паведамляе "Наша ніва" са спасылкай на маці хлопца. Паводле яе слоў, пра тое, што сын у бальніцы, у пятніцу паведамілі ў жодзінскім СІЗА. Ужо ў бальніцы яна распытала персанал і даведалася, што 20-гадовага Ягора дасталі з пятлі і ён знаходзіцца ў цяжкім стане без станоўчай дынамікі.

Апошні раз Святлана Пратасеня сустракалася з сынам 19 снежня. Ягор казаў, што з яго здзекуюцца, таму ён можа пайсці на суіцыд. Маці яго ад гэтага адгаворвала.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі