Спікерка Сейма Літвы не хоча адстаўкі міністраў праз скандал з беларускім каліем

Спікерка Сейма Літвы не хоча адстаўкі міністраў праз скандал з беларускім каліем

Спікерка Сейма Літвы Вікторыя Чмілітэ-Нільсан не падтрымлівае жаданне кіраўніка МЗС Габрыэлюса Ландсбергіса і міністра транспарту Маруса Скуодзіса сысці ў адстаўку на фоне скандалу з "Беларуськаліем" і "Літоўскай чыгункай".

"Я разумею эмоцыі, пачуццё адказнасці. Але ўсё гэта можа служыць для пошуку аптымальных рашэнняў, а не для рэзкіх рэакцый. У шахматах бываюць такія складаныя сітуацыі, калі добрых рашэнняў няма і трэба выбіраць найменшае зло. Мы хочам, каб, рацыянальна ацаніўшы магчымыя наступствы, вы выбралі самае меншае зло", — перадае delfi.lt словы Чмілітэ-Нільсан. У мінулым яна, дарэчы, топавая шахматыстка.

Ландсбергіс і Скуодзіс заявілі пра гатоўнасць сысці ў адстаўку праз тое, што "Літоўская чыгунка" працягвае перавозіць грузы "Беларуськалія". Беларускае прадпрыемства знаходзіцца пад санкцыямі ЗША з 8 снежня. Тым не менш яно авансам аплаціла транзіт грузаў праз Літву на некалькі месяцаў наперад. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі