Стала вядома імя яшчэ адной памілаванай палітзняволенай

Вікторыя Гаўрыліна

Вікторыя Гаўрыліна / фота з яе старонкі ў Фэйсбуку

Па памілаванні на волю выйшла палітзняволеная Вікторыя Гаўрыліна. Яе імя назваў праўладны "палітолаг" Юрый Васкрасенскі. Ён падкрэсліў, што ёй заставалася сядзець яшчэ каля двух гадоў.

Гаўрыліна — прадпрымальніца, танцорка, маці дваіх дзяцей.

Яе абвінавацілі ў нявыплаце падаткаў, зліве даных сілавікоў, удзеле ў плане "Перамога", фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці. У верасні 2023-га жанчыну асудзілі на 3 гады і 3 месяцы калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін яна адбывала ў гомельскай папраўчай калоніі №4.

Сёння стала вядома пра памілаванне 30 палітвязняў — сямі жанчын і 23 мужчын. Імёны памілаваных не называліся. СМІ пісалі толькі адно вядомае імя — сузаснавальніцы руху "Маці 328" Марыны Кісялевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі