Стала вядома, калі ў Беларусі пройдуць выпускныя экзамены для дзевяцікласнікаў
Па беларускай і рускай мовах школьнікам гэтым разам прапануюць напісаць пераказ, а не дыктоўку / sb.by
Выпускныя экзамены для беларускіх дзевяцікласнікаў пройдуць з 1 па 9 чэрвеня, кажуць у прэс-службе Міністэрства адукацыі. Будзе чатыры экзамены. Пры гэтым па беларускай і рускай мовах школьнікам прапануюць напісаць пераказ, а не дыктоўку, як было раней. Па матэматыцы іх чакае стандартная кантрольная работа. Плюс дадаецца вусны экзамен па гісторыі Беларусі.
У Мінадукацыі адзначылі, што расклад экзаменаў у кожнай школе будзе зацвярджаць дырэктар. Усе даты павінны стаць вядомыя да 20 мая. Пісьмовыя іспыты дакладна адбудуцца 1, 5 і 7 чэрвеня, бо заданні будуць цэнтралізавана зачытвацца па тэлевізары і радыё. Што тычыцца экзамену па гісторыі Беларусі, то "ўлічваючы, што перыяд для правядзення іспытаў усталяваны з 1 па 9 чэрвеня, а экзамены не могуць праводзіцца два дні запар, хутчэй за ўсё, вызначаць даты 3 чэрвеня і 9 чэрвеня", кажуць у ведамстве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.