Сталі вядомыя падрабязнасці, як хлопчык-беларус зваліўся ў раку ў Абхазіі

Гегскі вадаспад / Вікіпедыя
Гегскі вадаспад / Вікіпедыя

Праверкай па факце падзення беларускага хлопчыка ў раку Гега ў Абхазіі зоймецца пракуратура Гудауцкага раёна, піша apsadgil.info.

Пракурор Эдуард Шамба паведаміў падрабязнасці здарэння. Па яго словах, на Гегскі вадаспад прыехала сям'я з Беларусі — маці з бацькам і двое дзяцей.

"Побач знаходзіцца невялікі пераход праз раку, зроблены з бярвення. Дзіця паставілі на гэты пераход, каб сфатаграфаваць. Ён зваліўся ў ваду. Было моцнае цячэнне, і дзіця знесла. Маці скокнула за ім, але ўжо было позна. Яе таксама ледзь выцягнулі з вады", — паведаміў пракурор.

Ён падкрэсліў, што гэты пераход праз раку не адпавядае нормам бяспекі.

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ўвечары 17 чэрвеня. Сям'я з Пінска прыехала ў Абхазію на адпачынак. Чатырохгадовага Аляксандра Вакуліча знесла цячэннем, яго шукалі мясцовыя ратавальнікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі