Сталі вядомыя сапернікі беларускіх гандбалістаў на чэмпіянаце свету
Сталі вядомыя сапернікі мужчынскай гандбольнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету 2017 года. Паводле лёсавання, якое прайшло 23 чэрвеня ў Парыжы, беларусы трапілі ў групу С. Каманда Юрыя Шаўцова згуляе ў адной групе са зборнымі Нямеччыны, Харватыі, Венгрыі, Чылі і Саудаўскай Аравіі. Каб выйсці ў плэй-оф, беларусам трэба заняць у групе месца, не ніжэйшае за чацвёртае.
Склад іншых груп наступны: А — Францыя, Польшча, Расія, Бразілія, Японія і Нарвегія; В — Іспанія, Славенія, Македонія, Ісландыя, Туніс і Ангола; D — Катар, Данія, Швецыя. Егіпет, Бахрэйн і Аргенціна.
Як паведамляла Еўрарадыё, чэмпіянат свету па гандболе пройдзе ў Францыі 11-29 студзеня 2017-га. Пуцёўку на яго беларусы атрымалі ў выніку агульнай перамогі ў цяжкіх і драматычных матчах са зборнай Латвіі.