Старшыня Брэсцкага гарвыканкама напісаў Лукашэнку — хоча ў адстаўку
Аляксандр Палышанкоў, гаворачы пра прычыны напісання заявы, спасылаецца на ўзрост (яму ўжо споўнілася 65 гадоў) і стан здароўя.
Калі дакладна цяперашні старшыня Брэсцкага гарвыканкама сыдзе з пасады і хто будзе яго пераемнікам, пакуль невядома, адзначае "Брестская газета". Рашэнне мусіць быць узгодненае з Аляксандрам Лукашэнкам.
Палышанкоў працуе на пасадзе кіраўніка горада дзесяць гадоў.
Фота — Fotolia, vb.by