Старшыня Еўрапарламента прапаноўвае стварыць урад Еўропы
На думку Марціна Шульца, хутка Еўрасаюзу спатрэбіцца адзіны ўрад, які зможа вырашаць праблемы ўсяго кантынента, а не асобных нацыянальных эканомік.
Пасля перамоваў па Грэцыі старшыня Еўрапарламента Марцін Шульц заявіў, што неўзабаве стане актуальным стварэнне агульнаеўрапейскага ўраду. Цяперашняя мадэль Еўрасаюза не адпавядае рэаліям часу, мяркуе палітык.
Шульц адзначыў, што лідары краін Еўрасаюза часта дзейнічаюць у інтарэсах сваіх краін і на шкоду агульным інтарэсам Еўропы. "Усе добрае дастаецца дзяржавам, а ўсё дрэннае вырашае Еўропа", — перадае РБК яго словы.
Палітык мяркуе, што краіны — чальцы ЕС не могуць самастойна вырашыць праблемы змены клімату, міграцыі, міжнароднага гандлю, ухілення ад падаткаў. Для іх вырашэння Шульц і прапаноўвае агульнаеўрапейскі выканаўчы орган.
Фота: Reuters