Старшыню Жодзінскага гарвыканкама затрымалі за карупцыю
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на старшыню Жодзінскага гарвыканкама. Як паведамляецца на сайце ведамства, падставай для справы сталі матэрыялы Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі.
Расследаваннем крымінальнай справы зоймецца Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі цэнтральнага апарата Следчага камітэта.
Чыноўніка затрымалі, з ім працуюць следчыя. Пытанне пра меру стрымання яшчэ вырашаецца.
Старшынёй Жодзінскага гарвыканкама з'яўляецца Юрый Шары. Ён быў прызначаны на гэтую пасаду два гады таму, у кастрычніку 2016 года. Дарэчы, на сайце гарвыканкама ён усё яшчэ пазначаны як кіраўнік горада.
Шараму 57 гадоў. Ён жанаты, мае дваіх дзяцей.