Стаў вядомы заробак кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі

Ігар Сергеенка (злева) на нарадзе з чыноўнікамі на Віцебшчыне

Ігар Сергеенка (злева) на нарадзе з чыноўнікамі на Віцебшчыне / vitvesti.by

Стаў вядомы заробак кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Ігара Сергеенкі. Паколькі ён балатуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, былі апублікаваныя даныя аб даходах і маёмасці, заўважыла "Зеркало".

У 2022-м Ігар Сергеенка атрымліваў 10663 рублі ў месяц (больш за 3300 долараў). Гэта ў 7,6 разу больш, чым заробак у сярэдняга беларуса.

Ігару Сергеенку 61 год. На пасадзе кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РБ ён працуе са снежня 2019-га. Да таго часу служыў у КДБ, генерал, быў першым намеснікам старшыні. Сергеенка шмат займаецца ідэалогіяй, выступіў супраць беларускай лацінкі (у тым ліку на дарожных указальніках), параўнаў Кастуся Каліноўскага са Сцяпанам Бандэрам і Раманам Шухевічам.

У Палату прадстаўнікоў балатуецца ў Паставах як беспартыйны, вылучаны ад "працоўных калектываў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі